Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 красавіка 2021, 10:36

Праціўнікі каранціну выходзяць на новыя акцыі пратэсту ў Еўропе

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У шэрагу еўрапейскіх краін у мінулыя выхадныя прайшлі новыя акцыі пратэсту супраць санітарных абмежаванняў і палітыкі па барацьбе з пандэміяй. Як і раней, некаторыя выступленні выліваліся ў вулічныя сутыкненні паміж дэманстрантамі і супрацоўнікамі праваахоўных органаў, паведамляе Euronews.

У Аўстрыі 10 красавіка праціўнікі каранціну сабраліся ў цэнтры Вены. У дэманстрацыі ўдзельнічалі да некалькіх тысяч чалавек. Акцыя абярнулася сутыкненнямі з паліцыяй, для разгону пратэстуючых быў прыменены слёзатачывы газ.

У Швейцарыі вялікі рэзананс выклікаў разгон акцыі праціўнікаў каранцінных мер, якая адбылася ў сталіцы кантона Уры горадзе Альтдорф. Улады забаранілі праводзіць тут любыя сходы. Для пошуку патэнцыяльных парушальнікаў былі арганізаваны праверкі на аўтадарогах, а таксама ў міжгароднім транспарце. Паведамляецца, што больш за 100 чалавек вымусілі адмовіцца ад паездкі ў Альтдорф.

Вялікая акцыя праціўнікаў каранцінных абмежаванняў адбылася ў Бухарэсце. Пратэстуючыя патрабавалі адстаўкі ўрада, абвінавачваючы ўлады ў грубым парушэнні правоў і свабод грамадзян пад выглядам барацьбы з пандэміяй. У сталічнай бальніцы Foisor тым часам пацыенты і іх блізкія пратэставалі супраць яе экстраннага перапрафілявання для размяшчэння хворых на COVID-19.

У Парыжы актывісты руху за глабальную справядлівасць Attack спрабавалі прыцягнуць увагу да праблемы няроўнасці. Яны павесілі на станцыі метро Bercy агітацыйныя плакаты, абвінавачваючы буйных прадпрымальнікаў у выкарыстанні пандэміі для нажывы. Актывісты патрабуюць увесці падаткі на звышпрыбытак транснацыянальных карпарацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі