Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 студзеня 2023, 09:42

Пратэсты ў Перу: ахвярамі сутыкненняў сталі не менш за 17 чалавек

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У перуанскім горадзе Хульяка ў выніку пратэстаў загінулі як мінімум 17 чалавек, паведамляе ТАСС.

Паводле дадых медыкаў правінцыі Сан-Раман, акрамя загінулых у ходзе сутыкненняў розныя траўмы атрымалі яшчэ больш за 50 чалавек. Антыўрадавыя выступленні ў гэтай правінцыі праходзяць з 6 студзеня. Маніфестанты патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Перу Дзіны Балуартэ і правядзення новых выбараў. Таксама паведамляецца, што сёння ўрадавая дэлегацыя правядзе перагаворы з пратэстуючымі.

Дэманстрацыі ў Перу пачаліся яшчэ ў снежні 2022 года пасля адхілення ад улады прэзідэнта Педра Кастыльё. Ахвярамі снежаньскіх сутыкненняў сталі 30 чалавек, пацярпелі некалькі соцень пратэстуючых і паліцэйскіх. 14 снежня ў краіне было ўведзена надзвычайнае становішча на 30 дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі