Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 мая 2021, 11:37

Пратэсты ў Калумбіі супраць падатковай рэформы: 19 чалавек загінулі, 846 пацярпелі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Калумбіі ў час пратэстаў супраць падатковай рэформы, якія пачаліся на мінулым тыдні, загінулі 19 чалавек, 846 пацярпелі, паведамляе El Pais.

Паводле слоў міністра абароны Калумбіі Дыега Малана, у выніку акцый пратэсту па ўсёй краіне 846 чалавек атрымалі раненні: 540 супрацоўнікаў праваахоўных органаў і 306 грамадзян. Арыштаваны 431 чалавек.

Ён падкрэсліў, што Калумбія сутыкаецца з тэрарыстычнай пагрозай з боку арганізаваных груп, якія пранікаюць у маршы з вандалізмам. Некаторыя з іх звязаны з леварадыкальнымі групоўкамі Farc і ELN. Прымяненне сілы супраць пратэстуючых міністр лічыць апраўданым, паколькі некаторыя агрэсіўныя людзі спрабавалі зліцца з пратэстам і ў пэўных рэгіёнах планавалі дэстабілізаваць абстаноўку. Ён дадаў, што ўсе дзеянні арганізаваны праз групы WhatsApp і Telegram.

Праект падатковай рэформы прадугледжваў папаўненне бюджэту Калумбіі на 26 трлн песа (больш за $6 млрд), што перавышае 2 працэнты ВУП краіны. Дасягнуць гэтага планавалася за кошт пашырэння прымянення ПДВ і іншых падаткаў і збораў з фізічных асоб. Рэформа выклікала пратэсты па ўсёй краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі