Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2019, 17:46

Праліўныя дажджы ў Босніі і Герцагавіне справакавалі паводку

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзясяткі дамоў і дарог у Босніі і Герцагавіне затоплены з-за праліўных дажджоў, якія справакавалі выхад рэк з берагоў, паведамляе Associated Press.

Улады некаторых раёнаў паўночнай і цэнтральнай часткі Босніі і Герцагавіны прынялі сёння надзвычайныя меры для барацьбы з паводкамі, а таксама заклікалі насельніцтва, якое жыве побач з рэкамі, пакінуць свае дамы. У школах, размешчаных у зонах рызыкі падтаплення, адменены заняткі. У некаторых раёнах былі парушаны электра- і водазабеспячэнне. Ападкі таксама сталі прычынай апоўзняў, з-за чаго многія дарогі ў пацярпелых раёнах цяпер перакрыты. Каля горада Баня-Лука рака разбурыла часовы пешаходны мост.

Мясцовыя ўлады і жыхары краіны апасаюцца паўтарэння мацнейшай паводкі, што здарылася на Балканах у 2014 годзе. Тады ахвярамі стыхійнага бедства сталі дзясяткі чалавек.

Непагадзь накрыла таксама суседнюю Харватыю. Грамадская тэлекампанія Hrvatska radiotelevizija (HRT) паведаміла сёння, што пасля шторму пажарныя выратавалі ў цэнтральнай частцы краіны восем турыстаў, сярод якіх двое дзяцей. 13 мая ў Заграбе здарыўся моцны ўраган, моцны вецер, парывы якога дасягалі скорасці 150 км/гадз, вырываў дрэвы і ламаў святлафоры. У выніку стыхіі пацярпелі два чалавекі. "Мы не бачылі такога шторму за апошнія 45 гадоў", - сказаў мэр Заграба Мілан Бандзіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі