Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 кастрычніка 2022, 12:09

Праграма часовай абароны ўкраінцаў у ЕС будзе прадоўжана да сакавіка 2024 года

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма часовай абароны грамадзян Украіны, якія ў якасці бежанцаў прыехалі ў краіны ЕС, прадаўжаецца да сакавіка 2024 года. Як паведамляе ТАСС, аб гэтым заявіла сёння еўракамісар па ўнутраных справах Ільва Юхансан.

Мінулай вясной ЕС актываваў для ўкраінцаў дзеянне Дырэктывы аб часовай абароне. Пасля гэтага грамадзянам Украіны было дазволена знаходзіцца ў краінах ЕС не менш за адзін год, а таксама атрымаць пасведчанне на права жыхарства, сацыяльнае забеспячэнне. У канцы сакавіка Еўрасаюз заявіў, што можа прафінансаваць гэту праграму на 17 млрд еўра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі