Фота Сіньхуа
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Расіі Меліта Вуйновіч заявіла, што свет можа сутыкнуцца з новай эпідэміяй. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Паводле яе слоў, умовы, у якіх жыве сучасны чалавек, значна змяніліся. Таму што людзі пастаянна знаходзяцца ў руху, хуткасць распаўсюджвання бактэрый і вірусаў павялічылася.
"Любы вакзал, любы аэрапорт - там натоўп людзей, значыць, магчымасць заразіцца нечым заўсёды існуе", - падкрэсліла яна. У сувязі з гэтым Вуйновіч адзначыла важнасць мер гігіены, добрага эпідэміялагічнага нагляду і іншых інструментаў барацьбы, напрыклад, генетычных даследаванняў. Таксама яна падкрэсліла асаблівую важнасць хуткага рэагавання на з'яўленне захворвання. Аднак Вуйновіч паведаміла, што магчымае сутыкненне з новай пандэміяй у будучым павінна пабудзіць да асцярожнасці, а не выклікаць страх.
"Проста трэба абапірацца на сваю сістэму аховы здароўя, эпіднагляду, якая дазволіць зрэагаваць хутка і абараніць насельніцтва", - сказала яна на заканчэнне.-0-