ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 9 снежня 2021
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2021, 12:50

Прадпрыемствы Эстоніі прагназуюць рост цэн на тавары і паслугі з-за дарагой электрычнасці

Фота з архіва
Фота з архіва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На многіх эстонскіх прадпрыемствах рахункі за электраэнергію выраслі больш як у 1,5 раза, павялічаныя расходы пачнуць перакладваць на канечных спажыўцоў прадукцыі, паведамляе эстонская нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія ERR.

Згодна з падлікамі водаканала ў Курэсаарэ, да канца года расходы прадпрыемства на электрычнасць вырастуць на 125 тыс. еўра ў параўнанні з мінулымі гадамі. Водаканал заявіў, што з-за росту цэн на электраэнергію тарыфы за водазабеспячэнне могуць вырасці на 10-15 працэнтаў. "Сёння-заўтра мы не будзем спяшацца мяняць цэны. Спачатку трэба зразумець новую рэальнасць, дзе спыняцца цэны на электрычнасць і на што рэальна можна разлічваць. Тады надыдзе зручны момант для калькуляцый, што стане з цэнамі на ваду. Але, паводле цяперашняга прагнозу, гэта паслуга падаражэе на 10-15 працэнтаў", - сказаў член праўлення прадпрыемства Айвар Сырм.

Расходы эстонскага мясакамбіната Saaremaa Lihatoostus на электрычнасць з пачатку года выраслі на 80 тыс. еўра. Пакуль прадпрыемства не змяняла адпускныя цэны, але пры захаванні тэндэнцыі яно гэтага не выключае. "Калі параўнаць восем месяцаў мінулага года з бягучым, то нашы рахункі за электрычнасць сумарна выраслі на 53 працэнты. Пакуль гэта не дайшло да спажыўцоў, таму што мы спрабуем трымаць свой узровень цэн за кошт старых запасаў. Аднак у нейкі момант давядзецца перагледзець і цэны на прадукцыю, каб застацца на плаву", - паведаміла член праўлення Saaremaa Lihatoostus Кае Рыым-Лаанет.

Многія аналітыкі лічаць будучыя цэны на электраэнергію дрэнна прагназуемымі. Калі тарыфы застануцца высокімі, то эфект гэтага адчуюць усе людзі ў выглядзе падаражэння тавараў і паслуг.

"Калі цэны на электрычнасць надоўга застануцца на высокім узроўні, то, зразумела, гэта паўплывае на прыбыткі прадпрыемстваў, магчымасці работадаўцаў плаціць больш высокую зарплату. І аднойчы нейкую частку ўзросшай цаны электрычнасці перакладуць і на канечных спажыўцоў. Цэны, паслугі, тавары падаражэюць. Ёсць цалкам рэальная рызыка рэзкага скачка інфляцыі", - сказаў выканаўчы дырэктар Цэнтральнага саюза работа даўцаў Арто Аас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі