Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 студзеня 2022, 14:31

Польскі ваеннаслужачы застрэліўся на граніцы з Беларуссю

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увечары 26 студзеня ў Падляшшы быў знойдзе ваеннаслужачы з агнястрэльным раненнем галавы, паведамляе RMF24.

Заяву наконт гэтага зрабіла 16-я механізаваная дывізія. "Паводле папярэдніх даных, быў зроблены выстрал з табельнай зброі, у выніку чаго ваеннаслужачы загінуў", - гаворыцца ў паведамленні.

Размова ідзе пра 22-гадовага салдата з 9-й танкавай кавалерыйскай брыгады з Бранева. Мужчына не з'явіўся позна ўвечары на інструктаж па месцы нясення службы. Яго знашлі праз некалькі гадзін у парку каля вучэбнага цэнтра. У яго было агнястрэльнае раненне галавы, выратаваць яго не ўдалося. Справа расследуецца ваеннай паліцыяй і пракуратурай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі