ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 23 мая 2022
Мінск Пераменная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 снежня 2021, 18:01

Польскі дэпутат: недапушчэнне журналістаў на граніцу было памылкай

Фота з архіва
Фота з архіва

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіруючая польская партыя "Права і справядлівасць" зрабіла памылку, не дапусціўшы журналістаў на польска-беларускую граніцу. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita заявіў дэпутат Сейма Польшчы Павел Кукіз.

Палітык адзначыў, што ў поўнай забароне доступу журналістаў да польска-беларускай граніцы няма логікі і назваў гэта рашэнне "выстралам у калена". "У гэтай медыявайне беларускія СМІ перамаглі", - канстатаваў Павел Кукіз.

У сваю чаргу ўлады населеных пунктаў, якія трапілі ў зону прадоўжанага рэжыму надзвычайнага здарэння, таксама выступаюць за допуск журналістаў у прыгранічную зону. Пры гэтым на ўездзе і выездзе з гэтых населеных пунктаў устаноўлены таблічкі з надпісамі "Забароненая зона. Уезд забаронены".

Напярэдадні намеснік міністра МУС Польшчы Блажай Пабожы, анансуючы новыя правілы для знаходжання СМІ ў прыгранічнай з Беларуссю зоне, заявіў, што ўрад распрацаваў правілы, што забяспечаць бяспеку журналістаў, якія асвятляюць падзеі ў прыгранічнай зоне. Паведамлялася, што ўрад Польшчы 3 снежня адкрые прэс-цэнтр для польскіх і замежных журналістаў, якія атрымалі спецыяльны дазвол для асвятлення міграцыйнага крызісу. Ажыццяўляць работу змогуць адначасова не больш за 20-30 журналістаў.

На вэб-сайце пагранічнага ведамства Польшчы адзначаецца, што за арганізацыю візітаў прадстаўнікоў СМІ адказвае пагранічная служба. Упаўнаважаны прадстаўнік пагранслужбы вызначае дату, час візіту і дэталі маршруту з улікам сітуацыі на граніцы. Журналісты абавязваюцца прытрымлівацца інструкцый, дадзеных арганізатарамі візіту, у тым ліку ім можа быць забаронена здымка тых ці іншых асоб і аб'ектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі