ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2022, 13:04

Польшча заявіла аб разрыве пагаднення з Расіяй аб пастаўках газу

Фота ТАСС
Фота ТАСС

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Варшава разарвала пагадненне паміж Польшчай і Расійскай Федэрацыяй аб пастаўках газу, якое дзейнічала амаль трыццаць гадоў. Аб гэтым заявіў прадстаўнік польскага ўрада Пётр Наімскі, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, польскі Кабінет міністраў зацвердзіў рэзалюцыю аб разрыве пагаднення 13 мая. Такім чынам, канстатаваў Наімскі, расійска-польскія адносіны ў газавай сферы спыняюць сваё існаванне.

Гаворачы пра лёс участка газаправода Ямал - Еўропа, які праходзіць праз тэрыторыю Польшчы, Пётр Наімскі адзначыў, што трубаправод будзе і далей эксплуатавацца, у тым ліку для прапампоўкі блакітнага паліва з ФРГ у Польшчу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі