.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2021, 15:44

Польшча задыхаецца: узровень забруджвання паветра ў 13 разоў перавышае норму

Фота з архіва
Фота з архіва

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшчу накрыў шчыльны смог, узровень забруджвання паветра ў некаторых частках краіны перавысіў норму ў 13 разоў, паведамляе Metrowarszawa.

На працягу некалькіх дзён у Польшчы ўсталявалася ціхае і марознае надвор'е. Тэмпература ў некаторых рэгіёнах апусцілася да 20 градусаў ніжэй за нуль. Па гэтай прычыне дамы сталі ацяпляцца больш інтэнсіўна. Для абагравання выкарыстоўваюць вугаль і іншыя віды цвёрдага паліва, якія выклікаюць значнае забруджванне паветра.

Як сведчаць даныя вымяральных станцый, паказчыкі забруджанасці паветра ў некаторых частках Польшчы былі значна вышэйшымі за норму.

Напрыклад, у Варшаве норма канцэнтрацыі цвёрдых дробных часцінак PM10 і PM2,5 на 18 студзеня перавышана ў 5-6 разоў. Яшчэ горш справы ідуць на ўскраінах і ў наваколлі Варшавы, там узровень забруджвання паветра перавышае норму ў 13 разоў.

Медыкі раяць пры такім высокім узроўні забруджвання пазбягаць праветрывання кватэр і доўгага знаходжання на вуліцы. У першую чаргу ў зоне рызыкі знаходзяцца пажылыя людзі і дзеці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі