Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 лістапада 2018, 14:18

Польшча рыхтуецца забараніць уезд іншаземцам без прышчэпак

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Польшчы працуе над законапраектам, які забараняе ўезд у краіну іншаземцам без прышчэпак, паведамляе польская газета Rzeczpospolita са спасылкай на міністра аховы здароўя Польшчы Лукаша Шумоўскага.

Адной з прычын такіх мер з'яўляецца ўспышка адру ў краіне. Так, у Варшаве і наваколлі за апошні час зарэгістравана 17 выпадкаў захворвання. У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што адзёр трапіў у краіну разам з інфіцыраванымі іншаземцамі.

Паводле слоў Лукаша Шумоўскага, эпідэмія адру Польшчы не пагражае, паколькі ў краіне да 95 працэнтаў грамадзян прышчэплены ад гэтага захворвання. Аднак прыняцце закона, які забараніў бы ўезд невакцынаваным іншаземцам, можа стаць эфектыўнай мерай папярэджання вірусных захворванняў.

У Міністэрстве аховы здароўя Польшчы таксама адзначылі, што пакуль не вырашана пытанне аб забароне ўезду для невакцынаваных грамадзян ЕС, паколькі гэта ідзе ўразрэз з правам свабоднага перамяшчэння людзей у межах шэнгена.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі