Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 лістапада 2018, 14:56

Польшча плануе пабудаваць некалькі атамных электрастанцый да 2033 года

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергетычная стратэгія Польшчы ўключае будаўніцтва ў краіне некалькіх атамных электрастанцый да 2033 года. Аб гэтым паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

Энергетычная стратэгія Польшчы да 2040 года была прадстаўлена за некалькі дзён да адкрыцця Кліматычнай канферэнцыі ААН. Згодна са стратэгіяй, першая ў гісторыі краіны АЭС можа быць узведзена ў адным з населеных пунктаў на паўночны захад ад Гданьска - у Жарноўцы або Капаліне.

Праекты будаўніцтва атамных электрастанцый былі падрыхтаваны яшчэ пры былым урадзе, аднак не былі рэалізаваны па фінансавых прычынах і ў сувязі з цяжкасцямі вырашэння пытання захоўвання ядзерных адходаў. Цяперашні ўрад Польшчы пакуль не даў канчатковае адабрэнне планам па будаўніцтве АЭС, падкрэслівае інфармагенцтва РАР.

Як піша нямецкая газета Mдrkische Oderzeitung, увядзенне ў работу атамных электрастанцый, а таксама выкарыстанне ветравой і сонечнай электраэнергіі дапаможа Польшчы знізіць выкіды вуглякіслага газу. Сёння 80 працэнтаў электраэнергіі ў Польшчы выпрацоўваецца з вугалю, а мадэрнізацыя ўстарэлых электрастанцый праходзіць вельмі марудна, што негатыўна ўплывае на экалагічную сітуацыю ў краіне.

Штогадовая Кліматычная канферэнцыя ААН пачне работу 2 снежня ў польскім горадзе Катавіцэ. Удзельнікі мерапрыемства маюць намер абмеркаваць пытанні, звязаныя з фінансаваннем мер па выкананні Парыжскага пагаднення па клімаце, заключанага ў 2015 годзе. У мерапрыемстве прымуць удзел амаль 30 тыс. дэлегатаў з усяго свету, уключаючы кіраўнікоў урадаў і міністраў, якія адказваюць за пытанні навакольнага асяроддзя і клімату.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі