
18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пекін адхіліў просьбу Кіева аб правядзенні ў Давосе сустрэчы паміж прэм’ерам Дзяржсавета КНР Лі Цянам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Такую інфармацыю газеты Politico прыводзіць ТАСС.
Прэм'ер Дзяржсавета КНР прыбыў у Швейцарыю для ўдзелу ў Сусветным эканамічным форуме.
Паводле даных крыніц выдання, кітайскі бок не сустрэўся з украінскім прэзідэнтам "наўмысна, а не ў выніку праблем з графікам".
Як піша газета, у прадстаўнікоў Украіны было жаданне паразмаўляць з кітайскімі афіцыйнымі асобамі ў швейцарскім горадзе. Аднак гэтага не здарылася, "што стала ўдарам для Кіева".-0-