Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 студзеня 2023, 12:13

Politico: краіны Захаду абмяркоўваюць магчымасць адпраўкі Кіеву знішчальнікаў

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Захадзе ідуць унутраныя дыскусіі адносна магчымасці паставак Украіне баявых самалётаў. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны са спасылкай на выданне Politico.

"Размовы з больш як паўтузінам заходніх ваенных чыноўнікаў і дыпламатаў пацвярджаюць, што ўнутраныя дэбаты аб пастаўках Украіне рэактыўных знішчальнікаў ужо вядуцца", - гаворыцца ў артыкуле.

Паводле даных Politico, ініцыятарам паставак баявых самалётаў стала Украіна. Яе падтрымалі ў гэтым пытанні краіны Балтыі.

Пры гэтым адзначаецца, што дыскусіі аб пастаўках знішчальнікаў ва Украіну стануць яшчэ больш гарачымі, чым абмеркаванні аб перадачы танкаў. Гэта звязана з рызыкамі эскалацыі сітуацыі.

Politico таксама паведамляе са спасылкай на крыніцы, што амерыканскія ўлады заявілі Кіеву аб немагчымасці цяпер перадаць Украіне знішчальнікі. Для Вашынгтона гэта "чырвоная лінія". Аднак, адзначае выданне, раней для ЗША "чырвонай лініяй" была пастаўка танкаў. Цяпер жа можна бачыць, што гэта лінія перамясцілася.

Паводле інфармацыі Politico, наступная сустрэча саюзнікаў Украіны ў фармаце "Рамштайн" будзе прысвечана пытанню авіяцыйнай падтрымкі Кіева. Мерапрыемства адбудзецца ў лютым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі