Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2023, 11:35

Поезд з небяспечным грузам сышоў з рэек у амерыканскай Арызоне

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На захадзе Арызоны (ЗША) пацярпеў крушэнне грузавы поезд, які перавозіў небяспечныя рэчывы. Аб гэтым паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на газету New York Times.

Аварыя здарылася вечарам у сераду каля горада Топак у акрузе Махавэ, недалёка ад мяжы штата Арызона з Каліфорніяй і Невадай. Грузавы поезд сышоў з рэек. Аб уцечцы небяспечных рэчываў і прычынах здарэння пакуль інфармацыі няма.

За апошні час у ЗША гэта ўжо не першы выпадак крушэння паяздоў з небяспечным грузам. У лютым у штаце Агая сышоў з рэек поезд, які перавозіў хімічныя рэчывы. Пасля гэтага ўзнік пажар і адбыўся ўзрыў. Мясцовых жыхароў часова эвакуіравалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі