Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 кастрычніка 2019, 13:48

Побач з аэрапортам каля аўстрыйскага Лінца прагрымеў выбух

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На тэрыторыі прадпрыемства па ўтылізацыі адходаў у Хёршынгу (Верхняя Аўстрыя) прагрымеў выбух. Пацярпелі дзевяць чалавек, паведамляе нямецкі партал навін rosenheim24.de.

Інцыдэнт адбыўся каля 8.00 па мясцовым часе на прадпрыемстве, якое знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорта Лінца. Пасля выбуху адбылося ўзгаранне, цяпер яго тушаць 18 пажарных брыгад - амаль 250 чалавек.

Удакладняецца, што тры чалавекі паранены сур'ёзна, з апёкавымі траўмамі іх даставілі ў бальніцы Вены і Мюнхена. Яшчэ шэсць чалавек атрымалі лёгкія траўмы, яны шпіталізаваны ў медустановы Лінца.

ЧП не паўплывала на работу аэрапорта.

Прычына выбуху пакуль не высветлена. Пачата расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі