Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 верасня 2021, 09:31

Плошча лясных пажараў у Расіі складае больш за 163 тыс. га

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулыя суткі ў рэгіёнах Расіі ліквідавана 14 лясных пажараў на плошчы 5,3 тыс. га. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ФБУ "Авіялесаахова", паведамляе БЕЛТА.

Цяпер у розных расійскіх рэгіёнах дзейнічае 21 лясны пажар, агульнай плошчай 163,3 тыс. га. Большасць з іх у Якуціі, дзе вядзецца барацьба з 17 ляснымі пажарамі, плошча якіх складае 163,1 тыс. га. Таксама гараць лясы ў Рэспубліцы Марый Эл, на Камчатцы, у Новасібірскай і Цюменскай абласцях. У тушэнні задзейнічана 752 чалавекі, 159 адзінак тэхнікі, два паветраныя судны, а яшчэ 19 паветраных суднаў праводзяць маніторынг.

Асаблівы проціпажарны рэжым дзейнічае ў 44 суб'ектах Расійскай Федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі