ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 кастрычніка 2021, 15:56

Пляжы на поўдні Японіі пакрыліся слоем пемзы з-за вывяржэння падводнага вулкана

Фота з архіва pixabay.com
Фота з архіва pixabay.com

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыбярэжныя зоны на паўднёвым японскім востраве Акінава пакрыліся слоем пемзы з-за актыўнасці падводнага вулкана ў раёне архіпелага Агасавара, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал NHK.

Вялікая колькасць пемзы зафіксавана як мінімум у сямі розных раёнах Акінавы. У тым ліку гэта датычыцца пляжаў у курортных зонах на поўначы вострава. У некаторых бухтах слой пемзы ў вадзе ля берага дасягае таўшчыні 15 см.

Урон панеслі многія кааператывы, якія займаюцца развядзеннем рыбы. Большая частка асобін загінула з-за таго, што пемза трапіла да іх у страўнік. Улады Акінавы маюць намер звярнуцца да ўрада Японіі па фінансавую дапамогу з мэтай ачысткі прыбярэжных зон ад вулканічнага матэрыялу.

Прычынай маштабнага бедства стала вывяржэнне падводнага вулкана, якое адбылося ў жніўні ў раёне астравоў Агасавара ў Ціхім акіяне. Яно стала самым буйным у Японіі з 1914 года, калі на востраве Кюсю вывяргаўся вулкан Сакурадзіма. У выніку цяперашняга вывяржэння, паводле ацэнкі спецыялістаў, у ваду трапіла ад 300 млн да 1 млрд т магмы.

Маса пемзы, што ўтварылася, за два месяцы разам з акіянскімі цячэннямі пераадолела больш як 1 тыс. км і дасягнула Акінавы. Паводле прагнозаў, яна можа прадоўжыць рух далей і да канца лістапада апынуцца каля ўсходняга ўзбярэжжа вострава Хансю ў раёне Токіа. Працэс ачысткі вады і пляжаў ад пемзы намаганнямі людзей вельмі складаны, а працэс натуральнай ачысткі зойме ад 1 да 2 гадоў, адзначыў прафесар універсітэта Рукю Юзо Като.

Таксама адзначаецца, што вывяржэнне вулкана ў раёне Агасавары прывяло да ўтварэння двух невялікіх вулканічных астравоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі