
Фота pixabay
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Планавыя вучэнні ваенна-паветраных сіл краін НАТА па ядзерным стрымліванні пройдуць з 17 па 30 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Паўночнаатлантычнага альянсу, інфармуе ТАСС.
Адзначаецца, што ў вучэннях прымуць удзел дзясяткі самалётаў, якія будуць адпрацоўваць сваю праграму ў паветранай прасторы Паўночна-Заходняй Еўропы. "Вучэнні з'яўляюцца руціннымі і не звязаны з нейкімі бягучымі сусветнымі падзеямі", - гаворыцца ў паведамленні.
У вучэннях прымуць удзел 14 краін НАТА.-0-