Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 красавіка 2022, 15:15

Пяскоў: заява СНБА аб удары па Крымскім мосце з'яўляецца анансаваннем тэракта

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заява ўкраінскага боку аб магчымым удары па Крымскім мосце не што іншае, як анансаванне тэракта. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Раней сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што ўкраінскія ВС удараць па Крымскім мосце адразу ж, як з'явіцца такая магчымасць.

"Такая заява з'яўляецца нічым іншым, як анансаваннем магчымага тэрарыстычнага акта", - пракаменціраваў Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, такія заявы падлягаюць прававой праверцы з наступным пакараннем.

Прэс-сакратар таксама адзначыў, што вакол такіх стратэгічных аб'ектаў, як Крымскі мост, ажыццяўляюцца ўсе неабходныя меры бяспекі па лініі адпаведных службаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі