Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 мая 2024, 16:17

Пяскоў: Вашынгтон і НАТА правакуюць Украіну на прадаўжэнне ваенных дзеянняў

Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны НАТА, у першую чаргу ЗША, свядома выходзяць на новы віток напружанасці і правакуюць Кіеў на прадаўжэнне бессэнсоўнай вайны. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

"Краіны - члены Паўночнаатлантычнага альянсу, Злучаныя Штаты асабліва, іншыя еўрапейскія сталіцы апошнія дні, тыдні выходзяць на новы віток нагнятання напружанасці, робяць гэта свядома", - канстатаваў Пяскоў, адзначыўшы, што ў Маскве "чуюць вельмі шмат ваяўнічых заяў".

"Гэта не што іншае, як правакаванне новага ўзроўню напружанасці. Мы разумеем, што гэта негатыўная тэндэнцыя ў іх падыходзе, на жаль, захоўваецца. Яны ўсяляк правакуюць Украіну на прадаўжэнне гэтай бессэнсоўнай вайны", - адзначыў прадстаўнік Крамля.

Паводле слоў Пяскова, краінам НАТА, якія маюць намер прадаўжаць вайну з Расіяй, пагражаюць сур'ёзныя наступствы. "Гэта ўсё, вядома ж, непазбежна будзе мець свае наступствы. Гэта ў канчатковым выніку будзе наносіць вялікі ўрон інтарэсам тых краін, якія пайшлі па шляху эскалацыі напружанасці", - перакананы прэс-сакратар расійскага лідара.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі