
Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе кантакты Масквы і Вашынгтона цяпер спынены. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляюць РІА Навіны.
Адказваючы на пытанне агенцтва, ці ідзе нейкі дыялог паміж бакамі, Пяскоў адказаў адмоўна. "Цяпер усе кантакты фактычна адсутнічаюць", - заявіў ён.
Раней у расійскім МЗС паведамілі аб адсутнасці магчымасцей вырашэння нейкіх пытанняў з Вашынгтонам шляхам кампрамісаў. Такая сітуацыя склалася з-за пазіцыі ЗША.-0-