Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Стамбуле ў час другога раўнда перагавораў расійская і ўкраінская дэлегацыі змаглі дасягнуць важных дамоўленасцей, якія будуць рэалізоўвацца. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
"Былі дасягнуты пэўныя дамоўленасці ў Стамбуле, яны важныя, - падкрэсліў прэс-сакратар. - Гэтыя дамоўленасці будуць рэалізоўвацца".
Паводле яго слоў, перагаворы ў Стамбуле, праведзеныя 2 чэрвеня, не прадугледжвалі прарываў і неадкладных рашэнняў, але "работа ідзе".
Прадстаўнік Крамля таксама сказаў, што РФ чакае рэакцыі на перададзены ёю Украіне мемарандум з мірнымі прапановамі. Прапанаваны Масквой мемарандум па ўрэгуляванні ва Украіне, як падкрэсліў Пяскоў, накіраваны на ўстраненне першапрычын канфлікту. Пры гэтым дакумент "змяшчае вельмі шмат палажэнняў, там ёсць і поліварыянтнасць".
Ён таксама пракаменціраваў рашэнне РФ апублікаваць свой праект мемарандума. "Мемарандум спачатку ў закрытым рэжыме быў перададзены ўкраінскаму боку. Адбылося абмеркаванне. Адбылася дэ-факта публікацыя ўкраінскага дакумента, які быў нам перададзены, - ён быў апублікаваны яшчэ да таго, як сесці за стол перагавораў. Пазней па ім адбылося першае абмеркаванне - і было прынята такое рашэнне кіраўніком нашай перагаворнай групы. Але перадаваўся ён абсалютна ў закрытым рэжыме, і да гэтага ніякіх уцечак не было", - сказаў Пяскоў.
Акрамя таго, Пяскоў адзначыў, што размову лідараў РФ і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа аператыўна ўзгодняць, калі будзе трэба. "Калі яна спатрэбіцца, то яна можа быць арганізавана даволі аператыўна. Пакуль якіх-небудзь дамоўленасцей няма", - адзначыў прадстаўнік Крамля.
Пяскоў нагадаў, што Пуцін неаднаразова гаварыў аб сваёй гатоўнасці да кантактаў на вышэйшым узроўні, "падкрэсліваючы пры гэтым, што гэтыя кантакты павінны стаць вынікам тых дамоўленасцей, якія ўжо будуць выпрацаваны на тэхнічным узроўні, на экспертным узроўні". "Таму прэзідэнт Пуцін падтрымлівае ідэю кантактаў, але ён лічыць, што яны павінны быць добра падрыхтаваны", - растлумачыў прэс-сакратар расійскага лідара.-0-