Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 мая 2022, 14:53

Пяскоў: цана антырасійскіх санкцый для жыхароў Еўропы будзе павышацца з кожным днём

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны за ўведзеныя краінамі Захаду санкцыі супраць Расіі заплацяць простыя еўрапейцы. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, заходнія краіны спадзяюцца нанесці ўрон Расіі, аднак і самі церпяць вялікія страты. Кошт санкцый для звычайных грамадзян у краінах Еўрасаюза будзе павышацца з кожным днём.

Дзмітрый Пяскоў таксама паведаміў, што расійскі бок сочыць за крокамі ЕС па падрыхтоўцы чарговага санкцыйнага пакета ў адносінах да РФ і ацэньвае розныя варыянты развіцця падзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі