ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 чэрвеня 2022, 14:36

Пяскоў: транспартная "блакада" Калінінграда з'яўляецца беспрэцэдэнтнай і незаконнай

Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уведзенае Літвой абмежаванне транзіту ў Калінінградскую вобласць з'яўляецца беспрэцэдэнтным і незаконным. Як перадае ТАСС, аб гэтым заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Прэс-сакратар адзначыў, што транспартная "блакада" звязана з адпаведным рашэннем ЕС - пашырыць дзеянне санкцый на транзіт. Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў, што такое рашэнне незаконнае.

Раней літоўскія чыгункі паведамілі Калінінградскай чыгунцы аб тым, што з 18 чэрвеня спыняюць пропуск транзітных саставаў з таварамі, якія падпадаюць пад санкцыі ЕС. Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс пазней заявіў, што забарона на перавозку тавараў у Калінінградскую вобласць праз Літву ўведзена пасля кансультацый з Еўракамісіяй (ЕК) і па яе рэкамендацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі