
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Злучаныя Штаты і НАТА справакавалі інцыдэнт з падзеннем ракеты Украіны на тэрыторыі Польшчы. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РІА Навіны.
Паводле яго слоў, першапрычыну інцыдэнту ў Польшчы трэба шукаць у дзеяннях Вашынгтона і НАТА. "Амерыканцы гавораць пра парадыгму "калі б не было таго, то і не было б гэтага". Тады ёсць сэнс адматаць назад. І мы ўбачым першапрычыну ўсяго - гэта НАТА на чале з ЗША", - сказаў прадстаўнік Крамля.
Раней паведамлялася, што ўвечары 15 лістапада на тэрыторыі Польшчы ўпала ракета, у выніку чаго загінулі два чалавекі. Згодна з папярэдняй ацэнкай НАТА, у Польшчы ўпала ракета проціпаветранай абароны Паветраных сіл Украіны. Пры гэтым генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што ў здарэнні няма віны Кіева.-0-