Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нежаданне кіраўніцтва НАТА ўлічваць заявы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб наступствах магчымых атак на расійскую тэрыторыю з выкарыстаннем заходняй зброі з'яўляецца небяспечным, недальнабачным і непрафесіянальным крокам. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
"Такое паказное жаданне не прымаць пад увагу заяву расійскага прэзідэнта - гэта крок абсалютна недальнабачны, непрафесіянальны. Я, хутчэй, схільны гэта аднесці да таго, што спадар Столтэнберг "адыходзячая натура". Зразумела, што праз вельмі кароткі перыяд часу яму ўжо не несці адказнасць за сказаныя словы, але пазіцыя надзвычай правакацыйная і небяспечная", - сказаў Пяскоў.
Такім чынам прадстаўнік Крамля пракаменціраваў словы генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга аб тым, што арганізацыя не стане часткай канфлікту ва Украіне, калі дазволіць Кіеву наносіць удары па тэрыторыі Расіі заходняй зброяй.-0-