Роберт Фіца і Аляксандр Вучыч. Фота з сацсетак
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прыезд прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча і прэм'ера Славакіі Роберта Фіца ў Маскву на святкаванне 80-годдзя Перамогі - гэта акт гераізму, паведамляе ТАСС.
"У наш час, асабліва, напэўна, калі гаварыць пра Вучыча і пра Фіца, гэта проста такі акт гераізму, фактычна. Акт гераізму, сапраўды, таму што настолькі прадэманстраваць сваю суверэнную волю аддаць належнае памяці, Дню Перамогі, нягледзячы на вось гэты непрыкрыты шалёны націск, гэта, вядома, дастойна самай высокай ацэнкі", - сказаў Пяскоў.
Самалёт прэм'ера Славакіі ляцеў у Маскву па больш доўгім, як адзначаў раней партал Dennikn, паўднёвым маршруце, які праходзіць праз Венгрыю, Румынію, Чорнае мора і Грузію. Траса спецборта была зменена пасля таго, як 7 мая самалёту кіраўніка славацкага ўрада адмовілі ў пралёце над сваёй тэрыторыяй Эстонія, Латвія і Літва. Апошнія таксама закрывалі сваю паветраную прастору для самалёта прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча.-0-