Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 красавіка 2022, 13:38

Пяскоў: насычэнне Украіны зброяй не садзейнічае поспеху перагавораў паміж Масквой і Кіевам

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўкі Украіне ўзбраенняў з боку ЗША не садзейнічаюць поспеху на перагаворах паміж Масквой і Кіевам. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каменціруючы законапраект ЗША аб пастаўках Украіне ўзбраенняў па лэнд-лізе, паведамляе ТАСС.

"Насычэнне Украіны зброяй у розных фарматах не садзейнічае поспеху на расійска-ўкраінскіх перагаворах, - сказаў Дзмітрый Пяскоў, дадаўшы, што "гэта хутчэй будзе мець негатыўны эфект".

Сенат Кангрэса ЗША сёння адобрыў законапраект аб пастаўках Украіне ўзбраенняў па лэнд-лізе з мэтай спрасціць аказанне ваеннай дапамогі Кіеву. Каб стаць законам, гэты праект павінен яшчэ атрымаць адабрэнне членаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэса і подпіс прэзідэнта Джо Байдэна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі