Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 сакавіка 2023, 15:34

Пяскоў: лёс "Паўночных патокаў" будзе вырашацца акцыянерамі і "Газпрамам"

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лёс пашкоджаных газаправодаў "Паўночны паток" будзе вызначаць энергетычная кампанія "Газпрам" і акцыянеры. Як паведамляе ТАСС, аб гэтым заявіў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, гэта міжнародны праект, таму рашэнне ў дачыненні да яго павінна быць прынята калегіяльна ўсімі акцыянерамі. Пяскоў пры гэтым адказаў адмоўна на пытанне, ці будуць рэкамендацыі ад Крамля наконт гэтага.

27 верасня мінулага года кампанія Nord Stream AG паведаміла аб "беспрэцэдэнтных разбурэннях", якія адбыліся на дзень раней "на трох нітках марскіх газаправодаў "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2". Шведскія сейсмолагі зарэгістравалі 26 верасня два ўзрывы на маршрутах залягання трубаправодаў. Генеральная пракуратура РФ ініцыявала ўзбуджэнне справы аб акце міжнароднага тэрарызму пасля пашкоджання газаправодаў.

Журналіст-даследчык з сусветным імем Сеймур Херш 8 лютага апублікаваў артыкул, у якім са спасылкай на крыніцы паведаміў, што ўзрыўныя ўстройствы пад трубаправодамі "Паўночных патокаў" заклалі ў чэрвені 2022 года вадалазы ВМС ЗША пры падтрымцы нарвежскіх спецыялістаў. Па сцвярджэнні Херша, рашэнне аб правядзенні сакрэтнай аперацыі прымаў амерыканскі лідар Джо Байдэн.

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў 2 сакавіка у ходзе пасяджэння СМЗС G20 заявіў, што РФ настойвае на хуткім і сумленным расследаванні ўзрываў на "Паўночных патоках". Паводле яго слоў, заклік расійскага боку адлюстраваць у падагульняючай дэкларацыі G20 неабходнасць сумленнага расследавання па "Паўночных патоках" быў праігнараваны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі