
Фота ТАСС
13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні групы дыверсантаў, якія планавалі падарваць адзін з участкаў газатранспартнай сістэмы "Турэцкі паток", паведамляе ТАСС.
"Яны замахваліся ўжо і на "Турэцкі паток", - заявіў прэс-сакратар. Ён паведаміў, што былі арыштаваны некалькі чалавек, якія хацелі "падарваць на нашай тэрыторыі наш аб'ект".
Газаправод "Турэцкі паток" складаецца з дзвюх нітак. Адна прызначана для паставак блакітнага паліва з РФ праз Чорнае мора ў Турцыю, а другая - у краіны Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Еўропы.-0-