Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 кастрычніка 2021, 15:09

Пяскоў: аб'яўленне лакдаўну з'яўляецца непажаданым сцэнарыем для любога рэгіёна

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне лакдаўну ў любым з рэгіёнаў Расіі - абсалютна непажаданы сцэнарый развіцця падзей, неабходны кропкавыя меры па процідзеянні каранавірусу. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

"Аб'яўленне нейкіх лакдаўнаў з'яўляецца абсалютна непажаданым сцэнарыем для любога з рэгіёнаў", - сказаў Дзмітрый Пяскоў. Прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што "ў прыярытэце кропкавыя меры, таму што ўжо напрацавана пэўная методыка".

Каменціруючы пытанне аб тым, што кіраўнікі ўральскіх рэгіёнаў, нягледзячы на 95-працэнтную занятасць кавіднага ложкавага фонду, марудзяць з тым, каб пайсці на крайнія меры, прэс-сакратар прэзідэнта нагадаў, што ўсе рэгіёны ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі ва ўмовах пандэміі прымаюць меры паасобку, у залежнасці ад таго, як развіваецца эпідэміялагічная сітуацыя.

Між тым старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка сёння заявіла, што федэральны лакдаўн з-за распаўсюджвання каранавіруса ўводзіцца не будзе. "Я ўпэўнена, што агульнафедэральнага лакдаўну не будзе. Што датычыцца суб'ектаў Федэрацыі, яны прымаюць меры ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі ў кожным рэгіёне", - сказала яна журналістам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі