
Фота unsplash.com
19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Эстоніі Ханно Пеўкур заявіў, што ЗША накіруюць у балтыйскую рэспубліку дадатковую колькасць ваеннаслужачых, а таксама зброю. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Адпаведная дамоўленасць дасягнута пасля сустрэчы з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам.
Паводле слоў эстонскага міністра, адпраўка дадатковых падраздзяленняў будзе ажыццяўляцца ў рэжыме ратацыі.
Гэтымі днямі Ханно Пеўкур знаходзіцца з візітам у ЗША.-0-