Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 лютага 2021, 17:17

Першая хваля пандэміі паказала, што закрыццё граніц не спыняе вірус - кіраўнік Еўракамісіі

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая хваля пандэміі паказала, што закрыццё граніц не спыняе каранавірус, але прыносіць мноства праблем. Аб гэтым заявіла на прэс-канферэнцыі кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, паведамляе ТАСС.

"Вы памятаеце, што мінулай вясной, калі пандэмія толькі пачалася, было ўведзена шмат абмежаванняў на граніцах. Мы тады вынеслі ўрок, што закрытыя граніцы не спынілі вірус, а парушылі работу адзінага рынку і прынеслі мноства праблем. Вірус навучыў нас, што закрыццё граніц не спыняе яго, але мы бачым мноства парушэнняў", - сказала Урсула фон дэр Ляен.

Паводле яе слоў, Еўрасаюзу трэба знайсці баланс паміж аховай здароўя насельніцтва і захаваннем свабоды перамяшчэння.

Знешнія граніцы Еўрасаюза былі закрыты ў сярэдзіне сакавіка 2020 года ў мэтах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса. Акрамя таго, на працягу амаль трох месяцаў - да сярэдзіны чэрвеня - былі закрыты і ўнутраныя граніцы супольніцтва. Цяпер у шэрагу краін ЕС дзейнічае забарона на неабавязковыя паездкі, нават у межах Еўрасаюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі