Санаэ Такаіці. Фота Reuters
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты ключавой, ніжняй палаты парламента Японіі большасцю галасоў выбралі старшыню Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Санаэ Такаіці 104-м прэм'ер-міністрам краіны, паведамляе ТАСС.
Гэта першая ў гісторыі Японіі жанчына-прэм'ер.
Па выніках галасавання Санаэ Такаіці атрымала 237 галасоў з 465, значна апярэдзіўшы свайго асноўнага апанента - лідара Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі Ёсіхіка Ноду (149 галасоў).
Паводле даных крыніцы, за дзень да галасавання ЛДП, якая не мае большасці ў парламенце, змагла заключыць альянс з кансерватыўнай партыяй "Таварыства абнаўлення Японіі", што гарантавала Такаіці выбранне.-0-