Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 снежня 2021, 11:55

Першае выданне "Гары Потэра" прададзена за $471 тыс.

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае выданне рамана "Гары Потэр і філасофскі камень" брытанскай пісьменніцы Джаан Роўлінг у цвёрдым пераплёце было прададзена на аўкцыёне за рэкордную суму $471 тыс., паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-рэліз аўкцыённага дома Heritage Auctions.

Стартавая цана лота склала $75 тыс.

Прададзенае выданне "Гары Потэр і філасофскі камень" выйшла ў 1997 годзе і было надрукавана тыражом 500 экзэмпляраў.

"Гэта не толькі самая дарагая з калі-небудзь прададзеных кніг пра Гары Потэра, але і самая дарагая апублікаваная на камерцыйных умовах мастацкая літаратура ХХ стагоддзя з калі-небудзь прададзеных", - гаворыцца ў заяве выканаўчага віцэ-прэзідэнта Heritage Auctions Джо Мадалены.

Брытанская пісьменніца Джаан Роўлінг напісала яшчэ шэсць кніг пра хлопчыка-чараўніка. Яны былі выпушчаны тыражом 500 млн экзэмпляраў на 80 мовах свету. Паводле іх матываў знята восем фільмаў, якія сабралі $7,8 млрд у сусветным пракаце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі