Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 сакавіка 2022, 10:20

Перагаворы Расіі і Украіны пройдуць 1 красавіка ў анлайн-фармаце

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы Расіі і Украіны адновяцца 1 красавіка ў анлайн-фармаце. Аб гэтым паведаміў член украінскай дэлегацыі на перагаворах з РФ Давід Арахамія ў сваім Telegram-канале.

"На перагаворах у Турцыі мы таксама аб'явілі, што цяпер настала патрэбнасць сустрэчы лідараў дзвюх дзяржаў. Расійская дэлегацыя адказала, што для пачатку трэба мець больш узгоднены праект дагавора", - адзначыў Давід Арахамія.

Паводле яго слоў, за тыдзень будзе напрацавана тое, што залежыць ад удзельнікаў перагаворнага працэсу. "І будзем спадзявацца, што далей будуць сустракацца прэзідэнты краін, - сказаў ён. - У той жа час мы настойваем, каб такая сустрэча адбылася не на тэрыторыі Расіі або Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі