Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 лютага 2025, 10:53

Перагаворы дэлегацый РФ і ЗША стартавалі ў Эр-Рыядзе

Фота АР
Фота АР
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы дэлегацый Расіі і ЗША пачаліся ў Эр-Рыядзе. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Дэлегацыі Расіі і ЗША 18 лютага сустракаюцца ў Саудаўскай Аравіі ў адным з палацаў каралеўскай сям'і - Дэрыя ў комплексе Альбасацін. Гэта першыя маштабныя перагаворы Масквы і Вашынгтона за апошнія гады.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць аднаўленне расійска-амерыканскіх адносін, а таксама падрыхтоўку да магчымых перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

Напярэдадні ў Эр-Рыяд прыбылі кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў і памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў. Пазней паведамлялася, што да іх можа далучыцца кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ) Кірыл Дзмітрыеў.

У амерыканскую дэлегацыю ўвайшлі дзяржсакратар Марка Рубіа, саветнік прэзідэнта па нацбяспецы Майк Уолтц, а таксама спецпасланнік па Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі