Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 ліпеня 2019, 10:52

Пажар у палатачным лагеры ў Хабараўскім краі тушылі больш за дзве гадзіны

23 ліпеня, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. Праваахоўныя органы аднавілі храналогію ўзнікнення і тушэння пажару ў дзіцячым палатачным лагеры на тэрыторыі гарналыжнага комплексу "Халдомі" ў Хабараўскім краі Расіі, пажар удалося лакалізаваць за паўгадзіны, а патушыць за дзве гадзіны. Аб гэтым паведамілі ў экстранных службах.

"Сігнал аб пажары, які, як мяркуецца, пачаўся ў адной з палатак, у якой затым чацвёра дзяцей атрымалі вельмі цяжкія апёкі, паступіў у экстранныя службы ў 19.33 па маскоўскім часе (02.33 у Хабараўскім краі). На месца прыбылі супрацоўнікі краёвай пажарнай часці, якія праз паўгадзіны лакалізавалі пажар на плошчы 2,4 тыс. кв.м. У 21.46 па маскоўскім часе ён быў поўнасцю ліквідаваны", - сказала крыніца. У тушэнні былі задзейнічаны 14 чалавек і пяць адзінак тэхнікі.

Як паведаміла крыніца ў праваахоўных органах, мнагамесныя палаткі, дзе пражывалі дзеці, ацяпляліся абагравальнікамі. У кожнай з палатак пражывалі прыкладна 7-8 чалавек. Усяго было ўстаноўлена 26 палатак. Па адной з версій, у адным з абагравальнікаў магла быць няспраўнасць, што прывяло да пажару. У праваахоўных органах паведамілі, што персанал спрабаваў сам патушыць пажар, таму пажарных выклікалі позна. Згарэлі больш за 20 палатак. Адно дзіця загінула, яшчэ чацвёра пацярпелі, трое з іх у рэанімацыі ў стане комы. Таксама пацярпелі пяцёра дарослых.

Следчы камітэт РФ узбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 109 ("Прычыненне смерці па неасцярожнасці") і п. "в" ч. 2 арт. 238 КК РФ ("Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця і здароўя спажыўцоў") КК РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі