Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 мая 2021, 11:57

Пажар у маскоўскай гасцініцы: 2 чалавекі загінулі, 18 пацярпелі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку пажару ў гасцініцы ў Маскве загінулі два чалавекі, яшчэ 18 пацярпелі, паведамляе ТАСС.

Як удакладнілі ў экстранных службах, загінулыя былі паўналетнімі, яны памерлі ў бальніцы.

Сярод 18 пацярпелых 10 дзяцей. Шпіталізаваны 14 пацярпелых, у іх ліку восем дзяцей. Ва ўсіх атручэнні прадуктамі гарэння.

Адзначаецца таксама, што з гасцініцы былі эвакуіраваны 305 чалавек, сярод іх 114 дзяцей.

Пажар у пяціпавярховым будынку гасцініцы на паўднёвым усходзе Масквы пачаўся сёння ў 3.27. Яго агульная плошча склала 100 кв.м. У 04.18 узгаранне было лакалізавана, у 04.30 ліквідавана. Паводле даных МНС, гарэнне адбывалася на першым паверсе і часткова ў калідоры. Пажару быў прысвоены другі, павышаны, ранг складанасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі