ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 15 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 красавіка 2022, 11:04

Пажар у Белгарадзе можа перакінуцца на 16 рэзервуараў з палівам

Пажарны аўтамабіль МНС Расіі па Белгародскай вобласці. Фота ГУ МНС Расіі па Белгародскай вобласці
Пажарны аўтамабіль МНС Расіі па Белгародскай вобласці. Фота ГУ МНС Расіі па Белгародскай вобласці

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры пажары на нафтабазе ў Белгарадзе ёсць пагроза пераходу агню на 16 рэзервуараў з палівам, паведамілі РІА Навіны ў экстранных службах.

"Па стане на 8.40 пажар ахопліваў восем рэзервуараў з палівам і бензінам. Ёсць пагроза пераходу агню яшчэ на 16 рэзервуараў", - сказаў субяседнік агенцтва.

Сёння раніцай губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў аб пажары на нафтабазе ў Белгарадзе. Крыху больш як праз гадзіну кіраўнік рэгіёна заявіў, што пажар здарыўся ў выніку ўдару з двух украінскіх верталётаў, якія зайшлі ў паветраную прастору Расіі на малой вышыні.

Першапачаткова паведамлялася аб двух пацярпелых у выніку пажару, аднак потым мэр Белгарада ўдакладніў, што работнікі нафтабазы, якія знаходзіліся на месцы выбуху, не пацярпелі.

Адміністрацыя горада вядзе эвакуацыю жыхароў дамоў суседніх з нафтабазай вуліц. У спартыўны комплекс "Белгарад-Арэна" прыбыў першы аўтобус з эвакуіраванымі жыхарамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі