Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 ліпеня 2021, 17:53

Пажар на хімзаводзе ў Германіі патушаны

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пажар, які ўзнік у выніку выбуху на хімзаводзе ў горадзе Леверкузен, патушаны, паведамляе нямецкае выданне Bild.

Нягледзячы на ліквідацыю пажару, небяспека для жыхароў Леверкузена і бліжэйшых населеных пунктаў захоўваецца. З воблакам дыму ў паветра маглі падняцца таксічныя рэчывы, якія ўяўляюць пагрозу для здароўя. Мясцовых жыхароў па-ранейшаму просяць заставацца дома і трымаць вокны закрытымі.

Выбух на хімзаводзе адбыўся сёння днём. Паводле апошніх даных, адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства загінуў, яшчэ 16 пацярпелі. Чатыры чалавекі лічацца прапаўшымі без вестак. Прычына выбуху пакуль не ўстаноўлена.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі