ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 24 лютага 2020
Мінск Ясна 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 ліпеня 2019, 18:15

Паводка ў Паўднёвай Азіі прывяла да гібелі больш як 220 чалавек

Фота   AFP  /Getty Images
Фота AFP/Getty Images

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку паводкі ў краінах Паўднёвай Азіі, выкліканай мусоннымі дажджамі, загінулі больш за 220 чалавек, паведамляе CNN. Раней паведамлялася пра 130 загінулых.

Паводка і апоўзні закранулі шэраг рэгіёнаў Індыі, Непала, Пакістана і Бангладэш.

Значны ўрон нанесены індыйскім штатам Біхар і Асам, дзе за тыдзень загінулі 77 чалавек. У агульнай колькасці паводка нанесла ўрон больш як 10,3 млн чалавек. Мясцовыя ўлады арганізавалі для людзей, якія страцілі жыллё, больш за 900 часовых прытулкаў.

У Непале ахвярамі паводкі з 11 ліпеня сталі 88 чалавек, тысячы людзей пазбавіліся прытулку. Улады Пакістана паведамілі пра гібель 46 чалавек.

Раней паведамлялася, што ў Бангладэш загінулі як мінімум 12 чалавек, у асноўным фермеры. З-за разліву рэк нізінныя тэрыторыі былі затоплены, нанесены значны ўрон сельскагаспадарчай галіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі