Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 кастрычніка 2022, 10:37

Паветраная трывога па ўсёй Украіне. У гарадах адключаюцца электраэнергія і інтэрнэт

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб паветранай трывозе па ўсёй Украіне. Аб гэтым паведамляюць РІА Навіны.

Украінскі лідар адзначыў, што паветраная трывога не сціхае па ўсёй тэрыторыі Украіны. "На жаль, ёсць загінулыя і параненыя", - напісаў Зяленскі ў сваім Telegram-канале.

Украінскія СМІ пішуць, што прагрымелі ўзрывы ў Кіеве, Львове, Харкаве, Цярнопалі, Днепрапятроўску, Хмяльніцкім. Па ўсёй краіне адкючаецца электраэнергія і інтэрнэт.

Як паведамляюць РІА Навіны, узрывы ва ўкраінскай сталіцы пацвердзіў мэр Кіева Віталь Клічко. Паводле яго слоў, узрывы прагрымелі ў Шаўчэнкаўскім раёне ў цэнтры Кіева. На месца здарэння накіраваны спецслужбы.

"У Кіеве былі чутны чатыры ўзрывы. Таксама паведамляюць аб рабоце ППА ў Кіеўскай вобласці. Пасля ўзрываў у горадзе заўважылі дым", - інфармуе агенцтва УНІАН у сваім Telegram-канале.

"Жыхары сталічнага Пячэрска гавораць аб трох моцных узрывах. Іх таксама чулі ў іншых раёнах Кіева", - інфармуе выданне "Страна".

Адна з ракет, што ўдарыла па Кіеве, упала на вуліцы Уладзімірскай, дзе знаходзіцца офіс Службы бяспекі Украіны, напісаў у Twitter саветнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

Украінскія СМІ таксама паведамляюць, што некаторыя раёны Львова і Цярнопаля засталіся без святла пасля ракетных удараў.

Узрывы раздаюцца ў Харкаве, у горадзе ў многіх прапала святло.

Украінская "Тэлевізійная служба навін" (ТСН) інфармуе, што ўдары прадаўжаюцца. Акрамя таго, паступаюць паведамленні аб узрывах у Кіеўскай і Жытомірскай абласцях, Днепрапятроўску, Хмяльніцкім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі