
3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад не хоча шукаць прымальныя для ўсіх шляхі дыялогу з РФ, а толькі спрабуе яе ізаляваць. Як паведамляе ТАСС, аб гэтым заявіў сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў на сённяшняй сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі краін СНД у Маскве.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што галоўнымі ахвярамі антырасійскіх санкцый сталі дзяржавы ЕС і іх грамадзяне. Паводле яго слоў, простыя еўрапейцы церпяць ад імклівага падаражэння жыцця, ад інфляцыі, росту цэн на энергарэсурсы і іншых сацыяльна-эканамічных праблем. І гэта ўжо выліваецца ў масавае незадавальненне.
Сакратар СБ РФ таксама нагадаў словы расійскага лідара Уладзіміра Пуціна, што "заходнія эліты спрабуюць блакіраваць, падавіць любыя самастойныя цэнтры развіцця, каб і ў далейшым груба навязваць іншым краінам і народам сваю волю, насаджваць свае псеўдакаштоўнасці". Паводле яго слоў, такія дзеянні наносяць урон і саюзнікам Злучаных Штатаў.
Патрушаў таксама сказаў, што англасаксы наважыліся пачаць з Украіны працэс драблення рускага этнасу з мэтай яго поўнага выкаранення.
У сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі СНД, якая праходзіць у Маскве, прымае ўдзел таксама дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.-0-