13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Германіі разумеюць, што разбурэнне "Паўночных патокаў" прывядзе да дэградацыі эканомікі краіны. Тым не менш Берлін прадаўжае ісці на повадзе ў Злучаных Штатаў. Аб гэтым заявіў сакратар расійскага Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, паведамляе ТАСС.
Патрушаў адзначыў, што ФРГ на працягу многіх гадоў развівала сваю эканоміку за кошт танных энерганосьбітаў, імпартуемых з РФ, і перадавых нямецкіх тэхналогій. Цяпер у Берліне цудоўна разумеюць, што дыверсія на расійскіх газаправодах прывядзе нямецкую эканоміку да заняпаду. Нямецкі ўрад таксама ўсведамляе, што эканамічныя сувязі ФРГ і Расійскай Федэрацыі заўсёды не задавольвалі ЗША і Вялікабрытанію.
Патрушаў лічыць, што Вашынгтон цяпер прымушае Берлін "ісці на повадзе ў выгаднай уладам ЗША версіі дыверсіі на трубаправодзе".
Сакратар Савета бяспекі таксама паставіў пад сумненне версію аб падрыве "Паўночных патокаў" дыверсантамі з Украіны. Каб ажыццявіць такую дыверсію, неабходна задзейнічаць падраздзяленні спецпрызначэння, якія на сённяшні дзень ёсць у такіх краінах, як ЗША і Вялікабрытанія.-0-