ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 чэрвеня 2022, 13:23

Патрушаў: НАТА падышла да самых граніц Расіі і Беларусі

Мікалай Патрушаў. Фота ТАСС
Мікалай Патрушаў. Фота ТАСС

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенная інфраструктура НАТА наблізілася да самых граніц Расіі і Беларусі. Аб гэтым заявіў сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў у Ерэване на пасяджэнні Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведамляюць РІА Навіны.

Мікалай Патрушаў падкрэсліў, што, нягледзячы на дадзеныя палітычныя запэўніванні, інфраструктура НАТА вельмі блізка падышла да расійскіх і беларускіх рубяжоў, пры гэтым альянс прадаўжае павялічваць сваю прысутнасць на гэтым флангу. У выніку на заходнім флангу АДКБ "нарошчваецца ваенная прысутнасць, паскоранымі тэмпамі мадэрнізуецца ваенная інфраструктура, ідуць шматлікія вучэнні альянсу".

"Адным з ключавых складнікаў агрэсіўнай лініі ЗША і іх саюзнікаў стала безаглядная экспансія НАТА", - звярнуў увагу сакратар Савета бяспекі Расіі.

У сталіцы Арменіі сёння праходзіць пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі