Мікалай Патрушаў. Фота ТАСС
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная абстаноўка беспрэцэдэнтна абвастрылася з-за імкнення Захаду любой цаной утрымаць сваё глабальнае дамінаванне. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву сакратара Савета бяспекі РФ Мікалая Патрушава.
Выступаючы ў Бішкеку на сустрэчы сакратароў Саветаў бяспекі па афганскай праблематыцы, Мікалай Патрушаў сказаў: "Наша сустрэча праходзіць на фоне беспрэцэдэнтнага абвастрэння міжнароднай абстаноўкі". Ён растлумачыў гэта імкненнем Захаду любой цаной утрымаць сваё дамінаванне ў сусветных справах. "Пры гэтым у Вашынгтоне ўпэўнены ў тым, што ва ўмовах усеагульнага хаосу гэта рабіць зручней. Для дасягнення сваіх мэт заходнікі гатовы ісці на ўсё", - падкрэсліў Мікалай Патрушаў.
Сакратар Савета бяспекі Расіі адзначыў, што найбольш яскравы прыклад - сітуацыя вакол Украіны, рукамі якой "глабальны Захад хацеў нанесці стратэгічнае паражэнне Расіі", але ў яго нічога не атрымалася.
Мікалай Патрушаў таксама канстатаваў, што быў запушчаны новы віток дэстабілізацыі Блізкага Усходу, дзе дзеянні Ізраіля прывялі да гуманітарнай катастрофы "для двух з лішнім мільёнаў пражываючых у сектары Газа палесцінцаў".-0-