ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 мая 2023, 12:12

Пасол РФ Антонаў: Расія адкажа на ўкраінскую атаку на Крэмль, калі палічыць патрэбным

Анатоль Антонаў. Фота ТАСС
Анатоль Антонаў. Фота ТАСС

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія адкажа на атаку ўкраінскіх БПЛА на Крэмль, калі палічыць неабходным. Аб гэтым заявіў пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў, піша ТАСС.

Ён падкрэсліў, што Масква будзе адказваць у адпаведнасці з ацэнкамі пагрозы, створанай Кіевам для кіраўніцтва РФ. "Расія адкажа на дзёрзкі і саманадзейны тэрарыстычны выпад", - запэўніў Анатоль Антонаў.

Расійскі пасол назваў цынічнымі і абсурднымі выказванні афіцыйных асоб ЗША наконт атакі на Крэмль. На яго думку, у Вашынгтоне не змаглі прызнаць відавочны факт спланаванай уладамі Украіны тэрарыстычнай акцыі і замаху на прэзідэнта РФ. Ён таксама заўважыў, што час для атакі быў выбраны невыпадкова - напярэдадні 9 Мая.

У ноч на 3 мая Украіна зрабіла спробу ўдару па Крамлі двума беспілотнікамі. Ваенным і спецслужбам РФ удалося вывесці са строю БПЛА. У прэс-службе прэзідэнта РФ заявілі, што Крэмль расцэньвае гэту атаку як спланаваную тэрарыстычную акцыю і замах на кіраўніка дзяржавы напярэдадні Дня Перамогі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі